Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55604 документов. Показано: 5 за последние 30 дней.

Ад літаратуразнаўства да матэматыкі, ад гульні да сур'ёзнага   / Ярашэвіч, Марыя /

Навукоўцаў, даследчыкаў і аматараў творчасці народнага пісьменніка з розных устаноў і рэгіёнаў Беларусі сабрала 36-я Міжнародная навуковая канферэнцыя «Каласавіны», прымеркаваная да 140-годдзя народнага песняра, якая прайшла ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. З дакладамі выступілі супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Анатоль Трафімчык, Валянціна Мароз і інш.

Источник: Літаратура і мастацтва,   11.11.2022
Рубрика: Мероприятия НАНСотрудники НАН
Далоні, прыкладзеныя да дрэва   / Ярашэвіч, Марыя /

Рамантызм як культурная эпоха, таварыствы філаматаў і філарэтаў як асяродак зараджэння рамантызму — гэтыя і іншыя тэмы сталі прадметам абмеркаванняў і дыскусій на Другіх Кісялёўскіх навуковых чытаннях «Да 200-годдзя рамантызму ў літаратуры Беларусі», якія прайшлі ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі. Пра асобу Генадзя Кісялёва і яго ўплыў на сучасную літаратуразнаўчую навуку, пра ідэю навуковай канферэнцыі і яе перспектывы распавядае адна з арганізатараў сустрэчы даследчыкаў, загадчык аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Ганна Кісліцына.

Источник: Літаратура і мастацтва,   29.04.2022
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАНЦНБ НАН Беларуси
Абавязак перад тымі, каго няма   / Ярашэвіч, Марыя /

Падчас навукова-практычнага семінара "Ураджэнцы роднага краю", які нядаўна прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, гутарылі пра тое, як ушаноўваецца творчасць пісьменнікаў-маладнякоўцаў у тых куточках Беларусі, дзе яны нарадзіліся. Радзівон Колас, культуролаг аддзела маркетынгавых камунікацый Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі, прэзентаваў сайт мемарыяльнага кабінета Пятра Глебкі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   25.02.2022
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Два таленты на старонках аднаго выдання   / Ярашэвіч, Марыя /

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі прэзентаваны двухмоўны зборнік пад назвай "Акрыленыя родным словам", які выйшаў адразу да двух юбілеяў - 145-годдзя з дня нараджэння Цёткі і 150-годдзя Лесі Украінкі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   26.11.2021
Рубрика: ЦНБ НАН БеларусиМероприятия НАН
Святло, якое не меркне   / Ярашэвіч, Марыя /

Сёлета адзначылі 580-годдзе вялікага ўзбекскага паэта Алішэра Наваі. Да гэтай падзеі адбыўся творчы вечар "Літаратурны мост сяброўства". Вечарыну адкрыла выступленне дырэктара Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Івана Саверчанкі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   05.11.2021
Рубрика: Сотрудники НАНМеждународное сотрудничество